Новая Беларусь Читы

Новая Беларусь Взлом 1.0.29 + Чит Коды

Разработчик: Stichting Belarus Solidarity Foundation
Категория: Социальные сети
Цена: Бесплатно
Версия: 1.0.29
ID: by.com.newbelarus

Скриншоты

Game screenshot Новая Беларусь mod apkGame screenshot Новая Беларусь apkGame screenshot Новая Беларусь hack

Описание

Новая Беларусь – гэта лічбавая версія дэмакратычнай Беларусі ў смартфоне. Створаная беларус(к)амі для беларусаў і беларусак, яна адкрывае новыя магчымасці для тых, хто з'ехаў, і тых, хто застаўся ў краіне.

Дадзеныя карыстальнікаў і карыстальніц платформы надзейна шыфруюцца. Усталюйце дадатак і стварыце лічбавы ID. Укажыце свой горад, каб атрымаць дасяг да актуальнай інфармацыі на платформе.

Тут можна атрымаць медычную і юрыдычную кансультацыі, прапанаваць свае паслугі. Пракансультавацца ў бізнес-экспертаў і дапамагчы іншым беларусам і беларускам з працай. Можна вучыцца онлайн і таксама онлайн дзяліцца сваім досведам.

Усе, хто зʼехаў з краіны, могуць даведвацца і наведаць беларускія імпрэзы ў сваім ці ў бліжэйшых гарадах. Мець зносіны з іншымі беларускімі экспат(к)амі і самаарганізавацца ў супольнасці па інтарэсах. Атрымліваць і рабіць зніжкі, прыняўшы ўдзел у праграме лаяльнасці для беларускіх прадпрымальнікаў і прадпрымальніц.

Усе карыстальнікі і карыстальніцы НБ атрымліваюць толькі праўдзівыя навіны з правераных крыніц. Гэта зручна, карысна і бяспечна.

История обновлений

1.0.29
2023-07-24
- паправілі праблемы з картамі ў супольнасцях
- дадалі магчымасць дадаваць падзеі ў каляндар для мітапаў
1.0.28
2023-07-12
Дададзена падтрымка фестываляў
1.0.26
2023-07-02
выпраўлена праблема з адкрыццём суполак пры адкрыцці праз пуш-паведамленне
1.0.23
2023-06-13
Падтрымка публічных абмеркаванняў у супольнасцях
1.0.21
2023-05-15
выпраўлена праблема свайпа ў чатах
1.0.18
2023-04-19
1. Цяпер вы можаце дзяліцца спасылкамі на імпрэзы, сэрвісы або бізнесы і шарыць іх. Калі адкрываць спасылку з тэлефона, дзе ўсталяваная «Новая Беларусь», – яна адкрыецца ў аплікацыі. Калі няма – то ў вэбе.

2. З гэтага часу вы можаце пазначыць свае інтарэсы, і кантэнт будзе выдавацца адпаведна ім. Будзе проста змена прыярытэту паказу – кантэнт, які не трапляе ў інтарэсы, прыбірацца не будзе.

3. Мы дарабілі адмінку для супольнасцяў і зараз яны працуюць у тэставым рэжыме. Калі ўсё наладзім – адкрыем ў шырокі дасяг для ўсіх ахвочых.

*Супольнасць «Новай Беларусі» – гэта арганізацыя, якая можа ствараць свой уласны кантэнт: навіны, падзеі, апытанні, і г.д. Калі вы залагіненыя і падпісаныя на суполку, то пабачыце яе падзеі і навіны ў сябе на галоўнай старонцы. Супольнасці могуць быць глабальныя і лакальныя.

4. Вырашылі праблему выгрузкі аплікацыі з памяці на старых тэлефонах. Цяпер, пасля атрымання на e-mail пін-кода, вы можаце залагініцца ў «Новую Беларусь» па спасылцы з пошты.
1.0.17
2023-03-15
Выпраўлена праблема з запускам пры адключэнні ў наладах push натыфікацый
1.0.16
2023-03-14
- мы дарабілі ў аплікацыі больш дэталёвую аналітыку і зможам лепш разумець, як выкарыстоўваюцца розныя секцыі;
- мы дадалі push натыфікацыі, каб вы хутчэй даведваліся пра адказы на яго паведамленне ці пра новыя падзеі;
- на карце паслуг і бізнесаў зараз можна пакідаць лайкі і каментары для кожнага аб'екта;
- мы дадалі магчымасць інфармацыйных дайджэстаў (рэгулююцца наладай у профілі);
- цяпер вы можаце ўвесці свой горад і атрымліваць прапановы ў прывязцы да гораду. Калі вы не гатовыя дзяліцца сваёй геалакацыяй, то для прапановаў у радыусе будуць выкарыстоўвацца каардынаты гораду;
- мы змянілі механізм выбару краіны на поле з аўтапошукам, таму што краінаў, якія падтрымлівае аплікацыя, стала вельмі шмат;
- цяпер вы можаце бачыць сваё створанае імя для чатаў проста ў сябе ў профілі.
1.0.14
2023-02-20
- выпраўлена праблема з перакрыццем чата кнопкай падпіскі
- дададзена апавяшчэнне на email пры адказе на паведамленне
1.0.12
2023-02-19
- На карце бізнесаў цяпер можна адлюстроўваць паслугі адпаведна адлегласці ад карыстальніка ці карыстальніцы (працуе пры дасягу аплікацыі да геалакацыі).
- У чатах з'явілася магчымасць лайкаць і дызлайкаць паведамленні. У будучыні паведамленні, якія набіраюць шмат дызлайкаў, будуць аўтаматычна хавацца.
- Цяпер вы можаце адказаць на канкрэтнае паведамленне ў чатах.
- Пры жаданні цяпер можаце выдаляць свае паведамленні ў чатах. Пры гэтым будзе заставацца пазнака, што паведамленне выдалена. Адказы на выдаленае паведамленне застануцца.
- У чатах будзе выкарыстоўвацца выпадкова згенераванае імя карыстальніка ці карыстальніцы (мы не нясем адказнасці за фантазіі бяздушнага штучнага інтэлекту).
- Для падзеяў і сустрэч дадаўся адмысловы фільтр паказу толькі онлайнавых мерапрыемстваў.
- Палепшыўся інтэрфейс аплікацыі на невялікіх экранах.
- Мы паправілі памылку ў паказе дат мерапрыемстваў для ЗША і Канады.
- Дадалася магчымасць пракласці маршрут да падзеі. Побач з адрасам на картцы падзеі ёсць адпаведная кнопка.
1.0.11
2023-01-26
- зараз вы можаце задаць пытанне лекару(цы) ці юрысту(цы) наўпрост з аплікацыі «Новая Беларусь». Адказ прыйдзе вам на пошту, з якой вы стваралі акаўнт для «Новай Беларусі»;

- мы таксама змянілі сістэму аўтарызацыі ў платформах анлайнавых медычных (okdoc.me) і юрыдычных (legalhub.help) кансультацый, каб гэтыя платформы падтрымлівалі ўваход праз тую ж пошту, што вы зарэгістравалі на «Новай Беларусі»;

- на галоўнай старонцы аплікацыі з'явіўся глабальны пошук па падзеях, сустрэчах, паслугах, сэрвісах і г.д.;

- зараз у раздзеле знаёмстваў паказваюцца ўсе знаёмствы па краіне, калі побач з вамі знаёмстваў не выяўлена;

- на галоўнай старонцы зʼявіўся раздзел з карыснай інфармацыяй, куды мы змясцілі гайды – у будучыні раздзел будзе расці і напаўняцца новай інфармацыяй;

- паслугі і бізнесы з хатняй старонкі аплікацыі зараз адкрываюцца ў акне, што ўсплывае, і не трэба пераходзіць на карту;

- мы зрабілі сэт выдатных ілюстрацый для часткі «усяго кантэнту»;

- мы паправілі праблему з некарэктным адлюстраваннем часу для некаторых імпрэзаў.
1.0.10
2023-01-05
- Мы дадалі секцыю «сёння мяне цікавяць», дзе зрабілі тэматычныя падборкі кантэнту ад беларусаў і беларусак.
- Мы зрабілі магчымасць бачыць падзеі і сустрэчы побач, калі аплікацыі дазволены доступ да геалакацыі карыстальніка ці карыстальніцы.
- У карыстальніцкіх наладах з'явілася магчымасць задаць радыус у км для пошуку падзей побач.
- Мы аптымізавалі пошук на карце паслуг, каб шукаць не толькі па назвах, але і па зместу.
- Аказалася, што наш рассыльнік лістоў дрэнна працуе з некаторымі паштовымі скрынямі (напрыклад на yahoo), таму мы дадалі дадатковую скрыню для рассылання і магчымасць атрымаць код рэгістрацыі праз яго.
- Зараз па змаўчанні паказваюцца знаёмствы побач з карыстальнікам ці карыстальніцай у межах зададзенага ў наладах радыусу.
- Мы дадалі секцыю падтрымкі сілавых структур і прапануе беларусам і беларускам падтрымаць беларускіх ваяроў.
- Мы працягваем працу, каб вы ведалі галоўнае – мы ёсць адно ў аднога!
1.0.6
2022-12-22
Цяпер карыстальнікі могуць самі прапаноўваць ют'юб-каналы. На адпаведнай старонцы зʼявілася кнопка з плюсікам.
Для людзей, якія абралі беларускую мову ў інтэрфейсе, зʼявіцца налада «бачыць менш рускамоўнага кантэнту», якая прыбірае частку онлайн-сэрвісаў і ютʼюб-каналаў з паказу.
На мапе бізнесаў зʼявіліся фільтры па катэгорыях паслугаў.
На мапа бізнесаў зʼявілася магчымасць паглядзець толькі прапановы са зніжкамі для беларусаў.
Мы адрамантавалі праблему ў формах з прапановамі партнёрства на некаторых тэлефонах.
Мы выправілі выпраўлены ў мінулы раз кэш-сэрвіс (на трэцім выпраўленні Васіль пераехаў на працоўнае месца адразу побач з дрэвам).
Мы зрабілі інтэграцыю з ініцыятывай Dissidentby для падзелу Узаемадапамогі.
Мы дадалі ў раздзел Узаемадапамога праект «Палітвязынка» пра гісторыі палітзняволеных беларусак.
На платформу дададзены механізм для прома адзіночных ініцыятыў ці прадуктаў. Першым такім прадуктам стаў каляндар Кожны дзень, які расказвае кожны дзень пра падзею ці факт з беларускай гісторыі і культуры.
1.0.5
2022-12-10
- Мы істотна паскорылі хуткасць загрузкі аплікацыі на некаторых тэлефонах. Аказалася, што справа ў павольнай прэкампіляцыі SVG абразкоў, а не ў аптымізацыі кэш-сэрвісу. Васіль, які рабіў кэш-сэрвіс, злазь з дрэва – мы зноў цябе любім!
- Часта тэлефон падстаўляў прабел у e-mail ці pin-код на старце, і сістэма працавала некарэктна. Мы дадалі ігнараванне прабелаў.
- Каманда «Будзьма Разам!» (у іх ёсць выдатны чат-бот для падзей) пагадзілася дзяліцца з намі падзеямі, якія яны знаходзяць, таму мы пакажам і асобна пазначым гэтыя падзеі.
- Наша каманда выправіла праблемы з формамі дадавання падзей, сустрэч, сэрвісаў ад карыстальнікаў і карыстальніц.
- Выявілі, што варыянты адказу на тэст «які ты беларус ці беларуска» апынуліся ў кодзе, а не ў моўным файле і рэдактарка, якая гэтага не ведала, зараз пагражае нам фізічнай і духоўнай расправай за прапушчаныя там фемінітывы. Магчыма, гэта нашыя апошнія release notes!
- Парамантавалі ў спісе ют'юб-каналаў колькасць праглядаў. Была такая ж, як колькасць падпісантаў, – цяпер нармальная.
- Выпраўлена праблема, што часам кропкі бізнесаў на карце станавіліся неклікабельныя (пры пераходзе праз бізнес з галоўнай старонкі).
- На карце бізнесаў зʼявіўся плюсік для дадавання сваіх паслугаў на карту з аплікацыі.
- Для поля ўводу пошты дададзены параметр для аўтападстаноўкі захаванай пошты з боку тэлефона.
- На карце бізнесаў зʼявілася магчымасць цэнтраваць карту па лакацыі карыстальніка.
- Выправілі (хоць гэта не дакладна) вылет на некаторых тэлефонах стужкі з ютʼюб каналамі пры доўгім пракручванні.
- Аптымізавалі кэш-сэрвіс для загрузкі меншай колькасці графікі на старце. Васіль, ну мы зразумелі, што справа была не ў гэтым, злазь з дрэва, каму кажуць.
1.0
2022-12-01

Способы взлома Новая Беларусь

Скачать взломанный APK файл

Скачать Новая Беларусь MOD APK
Запросить взлом

Рейтинг

5 из 5
8 Голосов

Отзывы

YaponskiyBog,
Жыве Беларусь
Спасибо за приложение!
KseniaSup,
Цудоўны дадатак
Дзякуй 🤍❤️🤍
Garryx123,
Цудоўна!
Ўсё здаецца як мае быць. Жадаю хуценька насычэння зместа!
Yura_69,
Выдатна 🤍❤️🤍
Гэта была мая мара